Іскі ў суды на 16 чалавек, якія займаліся перавозкай пасажыраў без ліцэнзіі, падала з пачатку бягучага года Брэсцкая абласная інспекцыя па падатках і зборах. Пра гэта паведаміў Еўрарадыё начальнік інспекцыі Рыгор Лебедзеў:
"Усе тыя “левыя” таксісты, нелегалы, “бардзюршчыкі”, калі прыняць да ведама тыя 16 аўтамабіляў, якія мы перадалі ў суд на канфіскацыю, людзі цяпер разумеюць, што можна зарабіць паўмільёна рублёў, а страціць аўтамабіль".
Новые комментарии