Чарговы інвестыцыйны праект на Пружаншчыне сарваўся: цяпліцы з Кітая так і не даехалі, а капуста і памідоры параслі бур'яном. Цяпер мясцовыя ўлады вырашаюць, што рабіць з другім кітайскім калгасам.
На пачатку года ў Пружанскім райвыканкаме зарэгістравалі кітайскае аграпрадпрыемства — “СінаБелАгра”. Зямлю ім выдзелілі ў Шчэрчаўскім сельсавеце. Гэтая спроба арганізаваць на беларускай зямлі кітайскую гаспадарку стала другой за апошнія два гады: летась там няўдала ладзілі гаспадарку кітайцы з замежнага прадпрыемства “Шэнян”. Тады, нягледзячы на нядрэнны ўраджай, “Шэнян” збанкрутаваў, кітайцы раз’ехаліся і гаспадарка развалілася.
Новые комментарии