Имя пользователя
Пароль
Бытовые отходы я обычно
diplom_banner.gif

Вы здесь

музы

Шаноўныя работнікі культуры і мастацтваў, прадстаўнікі творчых саюзаў!
Ваша праца дарыць людзям святло, радасць i душэўную цеплыню. Шчыра віншуем вас з прафесіянальным святам – Днём работнікаў культуры.
Выказваем вам вялікую ўдзячнасць за ўсё тое, што вы робіце дзеля развіцця культуры нашага Брэста. Ваша натхнённая творчая дзейнасць дарыць людзям святло, радасць і душэўную цеплыню, захапляе шчырасцю і сардэчнасцю. Менавіта моцны культурны падмурак ва ўсе часы быў здольны надаць сілы грамадству, аб’яднаць нацыю. Вы з’яўляецесь захавальнікамі культурнай спадчыны – каштоўнасцей, якія заўсёды будуць нятленнымі, непахіснымі, спрадвечнымі. Дзякуючы вашай працы нашым нашчадкам не будзе сорамна перад іншымі народамі,яны будуць здольнымі паказаць сябе культурнай і выхыванай нацыяй.
Сёння Брэст займае дастойнае месца ў культурным жыцці нашай краіны.Як пацверджанне гэтага – значныя мерапрыемствы ў вобласці культуры, якія сталі для горада традыцыйнымі. У іх ліку – Міжнародны тэатральны фестываль “Белая вежа”, Нацыянальны фестываль беларускіх фільмаў, “Студзеньскія музыкальныя вечары”.
Няхай ваша праца не толькі спрыяльна ўздзейнічае на духоўнасць народа, яго культурны ўзровень, але і прыносіць вам радасць і задавальненне ад здзейсненага кожны дзень.
Жадаем вам моцнага здароў’я, шчасця, дабрабыту, плённай працы і творчых поспехаў.
Брэсцкі гарадскі выканаўчы камітэт Брэсцкі гарадскі Савет дэпутатаў
Адміністрацыя Ленінскага і Маскоўскага раёнаў



Отправить комментарий