Имя пользователя
Пароль
Бытовые отходы я обычно
diplom_banner.gif

Вы здесь

Літаратурнае жыцце філалагічнага факультэта БрДу імя А.С.Пушкіна папаўняе свае старонкі гісторыі. Менавіта ва ўторак 29 сакавіка на філалагічны факультэт завіталі адразу некалькі пісьменнікаў з Беласточчыны: Ян Чыквін і Галіна Тварановіч. У Польшчы, не абыякавыя да нашай літаратуры, яны пішуць пра Беларусь і па–беларуску. З самага пачатку студэнты звярнуліся з пытаннямі да Яна Чыквіна:

У вашай паэзіі шмат вершаў прысвечаных вашым бацькам. Якім было ваша маленства?

І маленства, і юнацтва не даецца мне да адэкватнага пераказу. Калі, набыўшы нейкі статус у свеце, пачынаеш думаць аб гэтым, то сілай рэчаў ты міфалізуеш сябе. Ствараецца моўны твор, лягенда. Адзінае, што я ведаю дакладна пра сябе, што я быў вясковым хлапчуком, і ніколі мне на розум не спадала, што я буду тым, кім я есць, што змагу сустракацца са студэнтамі. Ніколі не задумваўся аб сваей перспектыве, бо я лічу, што яна раскрываецца толькі паступова. Магчыма, уплывам на мяне стала тое, што змалества ў нашай хаце былі кнігі, таксама на розных мовах. Брат са сястрой гралі на акардэоне, таму была музыка, было таксама і маляванне. Я і сам спрабаваў маляваць, граць на музычных інструментах. Калі я быў студэнтам, я сябраваў з мясцовым хорам, з імі жа я гастраліраваў па Польшчы і па за яе межамі.

Чытаючы вашы вершы можна заўважыць незвычайныя эксперыменты с формай твору. Як бы вы гэта абазначылі са сваёй аўтарскай старонкі на прыкладзе верша “Размова…Сусветаў”?

Я памясціў гэты верш у такой форме, каб чытач змог разгледзіць і левы і правы бок верша. Я і раней спрабаваў эксперыментаваць. Але я лічу, што тут наадварот няма вялікай задумы - гэта звычаны верш, толькі галосныя і зычныя “раз’ехаліся”. За гэтым трэба бачыць нейкую сімволіку: зямляне маюць магчывасць камунікавацца з дапамогай галосных і зычных, а іншыя жывыя істоты з іншых планет могуць мець нешта, што недаступнае нашаму розуму. Але не мне судзіць, а даследчыкам, якія будуць высвятляць маю творчасць… Я сядаю пісаць вершы маючы адно-два словы і спрабую заключыць у верш тое, што жадаў бы сказаць.

Над чым вы зараз працуеце як даследчык? Якая тэма уплывае на вашу працу?

Зусім нядаўна выйшой 10 том збору твораў Максіма Танка, у які ўвайшлі запісы яго дзенніка. Гэта вельмі павучальная літаратура. Менавіта нешта з прачытаннага будзе мною асэнсавана ў артыкуле. У лексічным пласце Максіма Танка многа паланізмаў і ён нават не спрабуе збеларушчыць сваю мову.

Галіна Паўлаўна, ваша паэзія працягнута вялізнай любоўю да чалавека, імкненнем пазнаць ісціну, яна як крык душы, роздум над чалавечым жыццем, над існаваннем чалавека. Вы звяртаецеся да Бога, просіце яго адкрыць таямніцу жыцця. Як вы прыйшлі да гэтай тэмы?

Я ніколі не думала, што буду пісаць вершы. Я захаплялась прозай. І вось аднойчы да мяне “дастучаўся тэкст”. Тое, што пачалі пісацца вершы, я лічу наканаваннем лесу. Паэзія заўседы тайна… Лес для ўсіх з’яуляўся не толькі жыцевым шляхам, але і настаўнікам. Я нарадзілася ў глухой маясціне Беларусі, дзе нават царквы не была, а бліжэйшая ад нас знаходзілася у шасці кіламетрах. Мабыць гэта спрыяла вылучэнню із асяродзя некалькіх галоўных тэм, якія з часам ажыцявіліся у вершах.

Ян Чыквін, філалагічны факультэт 29 сакавіка 2011год: “На пачатку есць просты чалавек, а зерне, якое ў ім закінута, пра гэта нам не дадзена ведаць. Лепш, калі чалавек інтуітыўна адчувае гэтую іскру і пачынае развіваць яе ў сябе, а не з якою-небудзь мэтанакіраванасцю. Калі чалавек карыстуецца толькі розумам, інталектам, ён можа зайсці у тупік. Але калі розум памнажаецца на інтуіцыю…”

Ільючык Яўгенія



Отправить комментарий