У суботу Бяроза ўжо другі раз за сваю гiсторыю прымала абласное свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі”. Аграрыі Брэстчыны падводзілі вынікі бітвы за ўраджай і ўзнагароджвалі яе герояў.
У гэтым годзе лепшым сярод раёнаў стаў Драгічынскі, сярод сяльгасарганізацый – прыватнае сельскгаспадарчае прадпрыемства “Моладава-Агра” Іванаўскага раёна.
Па звестках камітэта па сельскай гаспадарцы і харчванню аблвыканкама, у гэтым годзе ў рэгіёне намалочана 1 млн 76 тыс. тон збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць у Брэсцкім раёне 39 цэнтнераў з гектара, а ў Баранавіцкім ( 38,5 цэнтнераў з гектара). У 41 гаспадарцы вобласці яна вышэй за 40 цэнтнераў з гектара. У СВК “Палеская ніва” Столінскага і ААТ “Птушкафабрыка” Дружба Баранавіцкага раёнаў сярэдняя ўраджайнасць склала больш за 60 цэнтнераў з гектара. Больш з тысячу тон збожжа намалацілі 128 экіпажаў.
У зборы ўраджаю ўдзельнічалі таксама і супрацоунiкi органаў унутраных спраў.
З віншаваннем выступіў начальнік упраулення унутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Уладзімір Сычэўскі:
“Паважаныя ўдзельнікі свята, шаноўныя хлебаробы!
Ад імя ўсіх праваахоўных органаў Брэсцкай вобласці прымайце самыя шчырыя віншаванні з нагоды вялікай перамогі – заканчэннем уборкі ўраджаю 2011 года, і пажадаць вам новых здабыткаў на палетках нашай вобласці. Прыемна адзначыць, што служачыя органаў унутраных спраў у вольны час ці у час адпачынку прымалі ўдзел у гэтай нялегкай справе.
З перамогай!”
Былі ўзнагароджаны: старэйшы ўчастковы інспектар Баранавічскага РАУС маёр міліцыі Ігар Баразна, міліцыянер-вадзіцель аператыўна-дзяжурнай службы міліцыі грамадскай нябеспекі Баранавічскага прапаршчык міліцыі Пётр Валчэцкі, прапаршчык міліцыі, міліцыянер-вадзіцель аператыўна-дзяжурнай службы міліцыі грамадскай нябеспекі Бярозаўскага РАУС Леанід Валошчык.
А прадоўжылі традыцыю віншавання творчыя клектыва вобласці. Праграма была разнастайнай, акрамя культурных падзей была прадстаўлена нацыянальная кухня.
Канешне, дзякуючы такому святу горад змяніўся, папрыгажэў. А такая ўрачыстасць прыцягнула шмат гасцей. І цяпер жыхарам і гасцям города будзе больш прыемна прагульвацца па яго адноўленых вуліцах.
Алеся Рашэцкая,
студэнтка 2-га курса
спецыяльнасці “Журналістыка” БрДУ імя А.С.Пушкіна
Отправить комментарий