Имя пользователя
Пароль
Бытовые отходы я обычно
diplom_banner.gif

Вы здесь

Праменчык у акенцы

Падчас навагодніх ды калядных святаў у вобласці праходзіць дабрачынная акцыя “Праменьчык у акенцы” у якой бяруць удзел супрацоўнікі органаў унутраных спраў, чальцы камісіяў па справах непаўналетніх ды прадстаўнікі маладзевых арганізацыяў.

У адным з такіх рэйдаў, напярэдадні Новага года, пабывалі і мы. Разам з міліцэйскім Дзедам Марозам, прадстаўнікамі інспекцыі па справах непаўналетніх і КСН адмінітсрацыі Ленінскага раену Берасця мы наведалі падвячорак шэраг сем’яў, што стаяць на ўліку у міліцыі. Каб крыху падсалодзіць цяжкія умовы жыцця дзятвы ў няпоўных, часцей за ўсе мнагадзетных сем’ях, дзе бацькі вядуць анціграмадскі лад жыцця, удзельнікі акцыі прыходзяць да іх з навогоднімі падарункаміды пачастункамі . Маленькія чакаюць цуда ў гэтыя дні, рыхтуюцца да сустрэчы. Хтосьці вывучыу верш, хтосьці сплясаў – добры Дзед Мароз з памочнікамі ад чыстага сэрца павіншуе і абавязкова ўручыць падарунак.
Па ўсей вобласці ў гэтыя дні працягваюцца добрыя справы і гарыць не згасае праменьчык чалавечай цяплыні ў адчыненым акенцы дзіцячай душы.



Отправить комментарий