Паважаныя Сябры, запрашаем Вас прыняць удзел у чарговай сумеснай Канферэнцыі Брэсцкага абластнога і Заходне-Палескага рэгіянальнага аддзяленняў АПБ, якая адбудзецца ў суботу 19 лістапада ў абластным краязнаўчым музеі г.Брэста. Праграма Канферэнцыі ніжэй. Акрамя цікавых дакладаў і справаздач, пад час Канферэнцыі будзе дзейнічаць фотавыстава «Палявы сязон 2011», выстава плакатаў на біёлага-экалагічную і прыродаахоўную тэматыку (плакаты з Беларусі, Польшчы, Швецыі Англіі, Украіны, Чэхіі і інш.), запланаваныя конкурсы і прагляд відэафільмаў.
ПРАГРАМА
IΙΙ КАНФЕРЭНЦЫI БРЭСЦКАГА АБЛАСТНОГА АДДЗЯЛЕННЯ
VΙΙ КАНФЕРЭНЦЫI ЗАХОДНЕ-ПАЛЕCКАГА
РЭГІЯНАЛЬНАГА АДДЗЯЛЕННЯ
ГА «АХОВА ПТУШАК БАЦЬКАЎШЧЫНЫ»
19 лістапада 2011 года (субота)
Брэсцкі абластны краязнаўчы музей
г.Брэст, вул. К.Маркса, 60,
09.00–10.00 Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
10.00-10.10 Адкрыццë канферэнцыi. Вітанні.
10.10-10.30 Справаздача Савета Заходне-Палескага рэгіянальнага аддзялення ГА «АПБ» і рэвізора аб дзейнасці за год.
10.30-10.40 Асноўныя накірункі дзейнасці аддзялення на 2012 год.
10.40-11.10 Справаздача Савета Брэсцкага абластнога аддзялення ГА «АПБ» і рэвізора аб дзейнасці за год.
11.10-11.30 Асноўныя накірункі дзейнасці аддзялення на 2012 год.
11.30-12.30 Выбары ў Саветы аддзяленняў.
12.30-13.00 «Экспедыцыя ў краіну, дзе няма туманаў» / Чэркас Н.
13.00-14.00 Абед. Абмеркаванне накірункаў развіцця і рэзалюцыі. Відэафільмы.
14.00-14.20 «Улікі вяртлявай чаротаўкі ў Брэсцкай вобласці» / Сідарук С.
14.20-14.40 Вынікі праекта "Акцыя для арлоў і людзей" у Выганаўскім рэгіёне /
Лукшыц В.
14.40-15.00 «Птушкі, якія ў мяне жылі» / Страчук А.
15.00-15.20 Конкурс па вызначэнню птушак.
15.20-15.40 "Дзейнасць захавальнікаў ТВП "Балота Званец" / Кальчанка А.
15.40-16.30 Кароткія паведамленні. Рознае.
16.30-17.00 Заключная частка.
ЗАПРАШАЕМ!
З павагаю,
Старшыня БАА ГА «АПБ»
Андрэй Абрамчук
Отправить комментарий